Новости проекта
Мобильные приложения Schools.by
С новым учебным годом!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 14 человек

Эмблема i флаг Мiнiстэрства адукацыi

Дата: 11 августа в 06:32, Обновлено 29 августа в 18:42

Указ Президент РБ №308  от 07.08.2018

Аб афіцыйных геральдычных сімвалах

УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 жніўня 2018 г. № 308

Аб афіцыйных геральдычных сімвалах

У  мэтах  захавання  і   развіцця   гістарычных   традыцый   Міністэрства   адукацыі пастанаўляю: 

1.Заснаваць:

эмблему Міністэрства адукацыі; флаг Міністэрства адукацыі.

2.Зацвердзіць:

Палажэнне аб эмблеме Міністэрства адукацыі, яе апісанне і выяву (прыкладаюцца); Палажэнне аб флагу Міністэрства адукацыі, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца).

3.Фінансаванне расходаў на выраб заснаваных дадзеным Указам афіцыйных геральдычных     сімвалаў      ажыццяўляць   за    кошт   сродкаў,    прадугледжаных у рэспубліканскім  бюджэце  на  ўтрыманне  Міністэрства  адукацыі,  і  іншых  крыніц у адпаведнасці з заканадаўствам.

4.Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                                                                                 А.Лукашэнка

.

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

07.08.2018 № 308

ПАЛАЖЭННЕ

аб эмблеме Міністэрства адукацыі

1.Эмблема Міністэрства адукацыі (далей – эмблема) з’яўляецца адметным знакам Міністэрства адукацыі.

2.Выява эмблемы размяшчаецца на флагу Міністэрства адукацыі, афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, ганаровых граматах Міністэрства адукацыі і падзяках Міністра адукацыі.

3.Выява эмблемы можа выкарыстоўвацца на друкаванай, інфармацыйнай, сувенірнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца для патрэб Міністэрства адукацыі, органаў і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, устаноў адукацыі, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству.

4.Выява эмблемы можа размяшчацца ў службовых кабінетах Міністра адукацыі, яго намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Міністэрства адукацыі і іншых месцах, якія вызначаюцца Міністрам адукацыі.

5.Дапускаецца ўзнаўленне выявы эмблемы ў каляровым, чорна-белым і аб’ёмным варыянтах.

Апісанне эмблемы Міністэрства адукацыі

1.Эмблема   Міністэрства   адукацыі   ўяўляе   сабой   круг   цёмна-сіняга   колеру з аблямоўкай цёмна-сіняга колеру, абведзенай кантамі серабрыстага колеру.

2.У верхняй частцы круга знаходзіцца выява сонца залацістага колеру, на дыску якога размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь. Ад сонца паралельна яго праменям разыходзяцца прамені светла-сіняга колеру. У ніжняй частцы круга – стылізаваная выява разгорнутай кнігі, верхнія старонкі якой зялёнага колеру, ніжнія – серабрыстага. Сонца і кніга ўтвараюць стылізаваную выяву кветкі, пад лістамі якой размешчана насенне зялёнага колеру.

3.У верхняй частцы аблямоўкі размешчаны надпіс «МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» серабрыстага колеру, у ніжняй – беларускі арнамент серабрыстага колеру.

Выява эмблемы Міністэрства адукацыі (каляровая)

Выява эмблемы Міністэрства адукацыі

(з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)

.

ПАЛАЖЭННЕ

аб флагу Міністэрства адукацыі

1.Флаг Міністэрства адукацыі (далей – флаг) з’яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.

2.Флаг    можа    размяшчацца    на    будынках    Міністэрства    адукацыі,    органаў і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, устаноў адукацыі, а таксама ў службовых кабінетах Міністра адукацыі, яго намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Міністэрства адукацыі і іншых месцах, якія вызначаюцца Міністрам адукацыі.

Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, флага Міністэрства адукацыі і іншых флагаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года «О государственных символах Республики Беларусь».

3.Выява флага можа выкарыстоўвацца на друкаванай, інфармацыйнай, сувенірнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца для патрэб Міністэрства адукацыі, органаў і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, устаноў адукацыі, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству.

4.Флаг можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, а таксама пры правядзенні культурных і спартыўных мерапрыемстваў.

Апісанне флага Міністэрства адукацыі

Флаг Міністэрства адукацыі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча цёмна-сіняга колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры вонкавага і адваротнага бакоў палотнішча размешчана эмблема Міністэрства адукацыі дыяметрам 3/4 шырыні палотнішча.

Выява флага Міністэрства адукацыі (каляровая)

Выява флага Міністэрства адукацыі

(з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.